Гомель
+30°C

Калі ў Беларусь вернецца палітыка

Калі ў Беларусь вернецца палітыка

Начинается Сентябрь 21, 2019 18:00 Экспорт события

В арт-пространство КОВЧЕГ г. Гомель, пр. Победы, 2а

Опубликовал Admin_news

Категории: Лекция

Рейтинг:

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Калі ў Беларусь вернецца палітыка”, якая адбудзецца ў суботу, 21 верасня а 18:00 у арт-прасторы “Ковчег” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх).

У часе свайго выступу адзін з найлепшых беларускіх палітычных аглядальнікаў раскажа, як фармавалася беларуская палітычная сістэма, патлумачыць, якія сілы будуць канкураваць паміж сабою і падзеліцца прагнозам, як будзе выглядаць новае палітычнае поле. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую палітыку лепш, чым Арцём Шрайбман? А дапамагаць Арцёму будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў. 

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым. 

Пра лектараў:

Арцём Шрайбман – палітычны аглядальнік. Публікуецца на партале TUT.by і Маскоўскім цэнтры Карнэгі.

Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае R&D накірунак на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.

schreibman-2.jpg

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства.

2019-09-21 18:00:00
2019-09-21 23:19:24

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вы непременно найдете много полезной и интересной информации на наших страницах в социальных сетях:

Правила

Допускается любое использование публикаций сайта, при условии размещения прямой активной ссылки на источник. Эта ссылка должна быть размещена в первом абзаце перепечатанного материала в виде фразы: «Сообщает Деловой Гомель (здесь размещается гиперссылка на страницу-источник)».

Реклама