Гомель
+30°C

«Калевала» ў гасцях у моўнаноўцаў

Беларускай мовы Вольга Раўчанка не вывучала, а сачыненнi пiсала на рускай. Размаўляць на матчынай мове ў той час у школе не забаранялi, а тых, хто спрабаваў карыстацца ёю, заахвочвалi.

Калi Вольга была класе ў шостым, яна пачула пра «Калевалу» ад сваёй мацi, данской казачкі, якая завочна вучылася на фiлалагiчным факультэце ў Гомельскім педагагiчным iнстытуце iмя В. Чкалава i дабрасумленна чытала на рускай мове амаль усе заданыя творы.

Мацi пачала чытаць Вользе ўслых карэла-фінскую касмагонiю ў межах менавiта замежнай лiтаратуры, i гэтак званае стварэнне свету ў такім выглядзе дзяўчынцы не вельмi спадабалася, але тое, што сабраны Элiясам Лёнрутам эпас, – акмэ, вяршыня, – яна запомнiла назаўжды i пранесла матчыну любоў да «Калевалы» праз усё жыццё. (Трэба дадаць, што прыкладна ў гэты ж час яе тата захапіўся «Займальнай бібліяй» Леа Таксiля, дзе таксама прысутнiчала стварэнне свету, аднак у бурлескным, а не ў міфалагічным стылі.)

Эма Прыбыльская нарадзiлася ў Петразаводску. Яе бацька, геолаг, практычна ўсё жыццё працаваў у Лоўхском раёне, там жа і пахаваны. Бабуля Эмы, Аўнэ Густаваўна Блюднiк, фінка, адна з аўтарак кнігі для чытання па гiсторыi Карэлii для малодшых школьнiкаў.

У 59-м годзе на савецкія кінаэкраны выйшаў сумесны фінска-савецкі фiльм «Сампа» рэжысёра Аляксандра Птушко. Кiнатэатр, у якiм адбылася прэм'ера, таксама называўся «Сампа». Усе гульнi Эмы з братам – пры ўдзеле бабулi – былi вакол «Калевалы».

Для Эмы Калевала – казка з жыцця. Эма вырасла ў вотчыне старой Лоўхi, паколькі яе сям'я доўга жыла на Плаціне, а каб туды дабрацца, са станцыі Лоўхi трэба было даехаць да прыстані Лоўшкi на Лоўхскiм возеры і на катэры – да рудніка Плаціна на беразе таго ж Лоўхскага возера – там, дзе хуткая парожыстая Лоўкса выцякае з возера. Так што старая Лоўхi для трох-чатырохгадовай Эмы была зусім рэальным персанажам: фільм і кніга – пра месцiны, дзе прайшло яе дзяцінства.

Фінская прыказка сцвярджае: «Свая зямля – суніца, а чужая – чарніца». Эма лічыць, што галоўнае ў «Калевале», мабыць, не столькі тонкасці сюжэту, колькі светаадчуванне – агульная карціна свету – і героі, якія дзейнічаюць у ёй. Кніга зразумелая і сугучная не толькі дарослым, але і дзецям. Для дзяцей Калевала не проста экзатычная краіна. Яны пазнаюць у яе прыродзе сваю малую радзіму – з яе сунічнымі палянамі, лясамі, лугамі, рэкамі, азёрамі – і вучацца ўспрымаць свет цэлым, адзіным і непадзельным – не ўдаючыся ў геаграфічныя падрабязнасці.

У Карэліі шмат беларусаў. Нашы турысты любяць хадзіць туды ў паходы і, натуральна, таксама пранікаюцца «Калевалай». Прынамсi, Толкiен, аўтар «Уладара пярсцёнкаў», знаходзiўся пад моцным уплывам «Калевалы».

Увосень 2015 года ў галерэі Г.Х. Вашчанка адбылася выстава «Калевала вачыма рускіх мастакоў», на якой Вольга i Эма пазнаёмiлiся с кіраўніком Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі спадаром Лаўры Пуллала i перекладчыцай Вольгай Рызмаковай, ад якой даведаліся, што хутка мае быць прэзентацыя «Калевалы» на беларускай мове. Вольга не верыла сваім вушам: перакладчык кнігі з фiнскай Якуб Лапатка таксама вучыўся на факультэце іспанскай мовы ў Інстытуце замежных моў, і яна яго памятала (чаго не скажаш пра яго)!

У свой прыезд спадар Л. Пуллала прапанаваў адмiнiстрацыi адной з гомельскiх мастацкiх школ удзельнiчаць у вывучэннi «Калевалы» i зрабiць да яе iлюстрацыi. Спачатку школа грунтоўна падыйшла да пытання, але потым пыл чамусьцi ўгас.

У снежні 2015 Вольга з Эмай накiравалiся ў Нацыянальную бiблiятэку, каб прыняць удзел у прэзентацыi, i нават напiсалi эсэ «Вяртанне к iстоку», якое надрукаваў журнал «Новы Рэнесанс» у Германii. Выдатны фiнскi перекладчык Туома Пекка Калліёмякі пераклаў эсэ на фiнскую мову, а спадар Якуб Лапатка адаслаў яго ў Грамадства «Калевалы» ў Хельсiнкi.

Вольга з Эмай падхапiлi эстафету спадара Л. Пуллала i накiравалiся ў 58-ю школу да настаўнiцы русскай мовы i лiтаратуры Бегiнiнай Лiдзii Iванаўны, каб прапанаваць яе вучням – пяцi-шасцiкласснiкам – вывучыць i прадэкламаваць урыўкi з «Калевалы», а таксама зрабiць да яе iлюстрацыi.

Iлюстрацый гасцям не пашанцыла ўбачыць, хоць яны i былi, затое лiтаратаркi арганізавалі тут Першые Калевальскiя чытаннi i распавялi пра гэта на старонках «Новага Рэнесанса» i на сайце Аддзялення Пасольства Фiнляндыі ў Беларусi. Яны вырашылi правесцi чытаннi менавiта ў сярэднiм звяне, каб закласцi традыцыю школьных Калевальскiх чытанняў на доўгiя гады. У гэтым годзе некалькi вучняў Лiдзii Iванаўны рыхтуюць да Сакратаўскiх чытанняў даследванне пра ўплыў «Калевалы» на сучаснае фэнтэзi.

Мiнулай вясной Вольга з Эмай наведалi 19-ю гiмназiю – установу с мастацкiм ухiлам. Паплечніцай прыхільніц карэла-фiнскага эпасу стала настаўнiца жывапiсу Варвара Iбрагiмаўна Двалiшвiлi, якая даўно захапляецца «Калевалай» i добра ведае Карэлiю. Вучнi трэццяга i чацвёртага класаў зрабiлi пад яе кіраўніцтвам цудоўныя iлюстрацыi i нават наладзілі школьную выставу.

У гэтым годзе ў Калевальскiх чытаннях прынялi ўдзел вучнi хiмiка-бiялагiчнага класа Гомельскага абласнога лiцея на чале з настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры Лявонам Сляпцовым. Яны паўтарылi – нi больш нi меньш – вопыт замежных дыпламатаў, якiя ў мынулым годзе ўзялi ўдзел у закрытым мерапрыемстве «Калевала» на 25 мовах свету» ў сталiчным Музеi Янкi Купалы, а спадар Лявон сказаў уступнае слова пра эпас народаў свету і беларускі эпас, у прыватнасці.

Ліцэісты выкарысталi брашуру з урыўкамi з «Калевалы» на 25 мовах свету, падрыхтаваную фінскай дыпламатычнай місіяй да Мiнскiх чытанняў. Госцi не ўяўлялi сабе, што падобная прэзентацыя магчыма, але будучыя хімікі, біёлагі і лекары прадэманстравалі, што яны таленавiтыя ва ўсiм. Хацелася б, каб быў зроблены таксама флэш-моб па Калевальскiх чытаннях у абласным ліцэі.

Пад кiраўнiцтвам Валянцiна Пятровiча Пакаташкiна, які неаднаразова выязджаў на эцюды ў Карэлію і добра знаёмы з карэла-фінскім эпасам, студыйцы Гомельскага абласнога палаца творчасцi дзяцей і моладзi «Юнацтва» таксама вырашылі далучыцца да праекту iлюстравання «Калевалы».

У «Мове нанова» 13 лютага Вольгу чакаў сюрпрыз – мовананоўцы Аляксандра Шляхцiч i Андрэй Мельнiкаў падрыхтавалi выступленнi на беларускай мове пра Фiнляндыю i яе эпас. Аляксандра загадала шмат цудоўных беларускiх i фiнскiх загадак розных эпох. Вользе засталося только распавесць пра свой уласны вопыт сутыкнення з «Калевалай», пра Калевальскiя чытаннi ў Гомелі, пра Эму Прыбыльскую як лепшую захавальнiцу i распаўсюджвальнiцу карэла-фiнскага эпасу на терыторыi Беларусi, паказаць кнiгу з аўтографам Якуба Лапаткi i прапанаваць удзельнiкам сустрэчы ўрыўкi з твора, падоранага свайму народу Элiясам Лёнрутам, у перакладзе з фінскай Якуба Лапаткі.

Спадар Сямён Клейнер з нагоды сустречы прысвяцiў Вользе цудоўны экспромт у калевальскiм памеры:

Ну, ты, Вольга, малайчына!

Нам прынесла «Калевалу».

I табе ад нас пашана –

Ад удзячных моўнаноўцаў.

Вядома, што гэты эпас – пра дзяцiнства чалавецтва, пра Дрэва свету і пра любоў да роднай зямлi, якая падобна на зямлю беларускую. Твор нагадвае, у прыватнасцi «Новую зямлю» i «Сымона-музыку» Якуба Коласа. Наведваў Фiнляндыю i прысвяцiў верш аднаму з яе вадаспадаў Янка Купала, якому ў лiпенi мiнулага года паставiлi помнiк менавіта каля гэтага вадаспаду.

Якуб Лапатка здолеў прымусiць фiнскiх зухаў, кабет, дзяцей i нават пачвараў размаўляць на сваёй уласнай роднай мове, як раней гэта зрабiлi Лютэр i Скарына з бiблейскiмi героямi.

Зараз Якуб Лапатка перарабляе вершаваную «Калевалу» ў дзіцячую – прозай. Ён даслаў некаторыя празаічныя руны спецыяльна для дзецей   Гомельскага рэгiёна, якія ўдзельнічаюць у Калевальскiх чытаннях. А для Вольгi з Эмай ён не пашкадаваў нават электроннай версіi кнігі, свайго калевальскага эсэ і прадмовы да «Калевалы» Ўладзіміра Някляева.

Беларусь стала краiнай, якая пераклала «Калевалу» на сваю родную мову i тым самым далучылася да скарба мiравой культуры, створанага адным з народаў свету.

28 лютага, адзначаючы Дзень Калевалы i фiнскай мовы, якiя спрыялi самаадраджэнню Фiнляндыi, людзi ва ўсім свеце збiраюцца разам, каб прадэкламаваць урыўкi з «Калевалы» на ўласнай цi замежнай мове.

У рамках Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу таксама адбудуцца Калевальскiя чытаннi.

Далучайцеся!

Даведкі:

Фрыдрыхсгамскi мірны дагавор, падпісаны 5 (17) верасня 1809 года ва Фрыдрыхсгаме прадстаўнікамі Расійскай імперыі з аднаго боку і Шведскага каралеўства з другога, завяршыў Руска-шведскую (фінскую) вайну 1808-1809 гадоў, галоўным вынікам якой было ўваходжанне Фінляндыі ў склад Расійскай імперыі на правах аўтаномнага княства. З боку Расеі ў его падпісанні ўдзельнічаў паўнамоцны прадстаўнік – міністр замежных спраў граф Мікалай Румянцаў. (З Вікіпедыі)

Эліяс Лённрут (фін. Elias Lönnrot, 1802-1884) – фінскі лінгвіст, фалькларыст, збіральнік і складальнік карэла-фінскага эпасу «Калевала». Лённрут здзейсніў у агульнай складанасці 11 паездак па фінскай і рускай Карэліі (1828-1842), у тым ліку па тэрыторыях, населеных карэламі, ва ўсходніх і часткай паўночных раёнах Аланецкай і Архангельскай губерняў (у 1832-1837, 1841-1842). Гэтыя падарожжа ён здзяйсняў пешшу, з стрэльбай і торбай за плячыма, або ў лодцы; мэты яго падарожжаў былі перш за ўсё звязаны з фальклорам і лінгвістыкай, аднак яго шляхавыя запісы, дзённікі і нататкі ўтрымліваюць таксама каштоўныя геаграфічныя і краязнаўчыя звесткі: аб шляхах і спосабах перамяшчэння, ландшафце, азёрах, рэках, селішчах, насельніцтве, яго побыце і промыслах, эканамічным становішчы, звычаях, стане медычнай дапамогі і г. д. Некаторыя з яго краязнаўчых назіранняў, асабліва басейна Верхняй Кеми, не страцілі свайго пазнавальнага значэння. Сабраныя руны Лённрот аб'яднаў у эпічнае твор «Калевала». Першае выданне эпасу адбылося ў 1835 годзе, другое – ў 1849 годзе. (З Вікіпедыі)

«Найважнейшым папулярызатарам гэтай ідэі [нацыянальнай дзяржавы] быў пісьменнік Захарыус Тапеліус. Яго вершы, казкі, раманы і школьныя падручнікі выдаваліся вялікімі накладамі, і дзякуючы гэтаму яны эфектыўна распаўсюджвалі думку пра тое, што народ Фінляндыі ўяўляе з сябе нацыю са сваім уласным мінулым і будучыняй. […] Большасць яго кніг была пераведзена на фінскую мову, таму яны атрымалі агульнанацыянальнае значэнне.

[…] Алексіс Ківі выступіў пачынальнікам мастацкай літаратуры на фінскай мове. […] Книга «Сем братоў» стала праграмным творам і арыенцірам для фінскай прозы ХХ ст. Зрэшты, сучаснікам Алексіса Ківі аказаліся не па зубах яго стыль бурлескнай пародыі і сакавітая мова. Шырокую вядомасць раман атрымаў толькі ў 1890-х г.г., калі ўжо сфармавалася фінскамоўная высокая культура і ў свядомасці народа з'явілася месца для самаіроніі. Іншым важным элементам культуры фінскамоўнай грамадскасці сталі поўныя жыцця драматургічныя творы. […] Дзейнасць тэатраў адыграла істотную ролю ў развіцці ранняй грамадскай супольнасці. […]

Уплыў Скандынавіі заставаўся важным таксама ў 1890-х г.г., калі ў асяроддзі новага пакалення патрыятычна скіраваных фінскамоўных пісьменнікаў на чале з Юханам Аха нараджалася свежая і просталінейная проза для газет, літаратурная крытыка, а таксама раманы ў стылі Аўгуста Стрындберга і Георга Брандэса. Не менш важным, але пасля забытым фактарам уплыву былі вялікія прадстаўнікі рускай літаратуры – І.С. Тургенеў, Л.М. Талстой і А.П.Чэхаў. Іх творчасць адбілася перш-наперш на творах Арвіда Ярнефельта і Ёза Лехтанена.

Наогул інтэнсіўныя кантакты са Скандынавіяй, Заходня Еуропай і Расіяй пакінулі прыкметны след у мастацтве і культуры Фінляндыі 1890-х г.г. Галоўнымі месцамі праявы гэтага ўзаемадзеяння культур і творчымі цэнтрамі з'яўляліся супольнасці скандынаўскіх мастакоў у Берліне і Парыжы. Менавіта там часта ўзнікалі задумы і першыя версіі нацыянальных фінскіх шэдэўраў. На пачатку 1890-х г.г. вядучымі кірункамі еўрапейскай «моды» ў мастацтве былі сімвалізм і нацыянальны рамантызм. Невыпадкова, што менавіта ў кавярнях і рэстаранах еўрапейскіх метраполій Ян Сібеліус стварыў першыя накіды да сваіх у будучым сусветна вядомых кампазіцый на тэмы эпасу «Калевала».

Разам з групай таленавітых фінаў Аха і Сібеліус заклалі аснову культурнага кола Маладых фінаў, якому ўдалося вырашыць складаную задачу – удыхнуць новае жыццё ў нацыянальны эпас «Калевала», зрабіўшы яго даступным для шырокай публікі. У той самы час іх дзейнасць спрыяла таму, што культурнае жыццё Фінляндыі набывала сучаснфя рысы. Гэтая пераарыентацыя не была толькі рэакцыяй на дамінуючыя ў тую эпоху патрыярхальна-хрысціянскія грамадскія структуры, а ў значнай ступені яна была скіраваная супраць некрытычнай веры ў тэхнічны прагрэс, якая ўзнікла ў выніку вынаходак 1890-х г.г. Многія з гэтых ранніх мадэрністаў, якія таксама былі прадстаўнікамі нацыянальнага рамантызму і гарачымі аматарамі прыроды, здзяйснялі паломніцтва ў далёкія куткі Карэліі». (Хенрык Мейнандэр. Гісторыя Фінляндыі. Мінск, «Мастацкая літаратура» 2017. Ст. ст. 105-106. Пераклад са шведскай мовы на беларускую ажыццёўлены Вольгай Рызмаковай.)

         У Карэліі спецыялізаваная кніга для чытання па краязнаўстве для пачатковай школы [«Младшим школьникам о Карелии»] выйшла ў свет ужо пасля завяршэння перыяду «адлігі». Гэта было адзінае ў сваім родзе савецкае навучальнае выданне, якое змяшчае комплекс ведаў аб прыродзе, эканоміцы, гісторыі Карэліі і адрасавана самай малодшай катэгорыі навучэнцаў. Яно было апублікавана ў 1967 годзе пад назвай «Малодшым школьнікам аб Карэліі». Кніга стваралася па замове і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі КАССР. Аўтарамі-складальнікамі сталі педагогі і метадысты Аўнэ Блюднік, Раіса Котава, Галі Агіенка.

Навучальны дапаможнік выдаваўся яшчэ двойчы, у дапоўненым выглядзе – у 1970 і 1978 гадах.

Агульны наклад трох выпускаў кніг склаў 110 тысяч асобнікаў, што цалкам забяспечвала патрэбы школ рэспублікі. Кнігу варта было выкарыстоўваць на ўроках чытання, для арганізацыі пазаўрочнай і пазакласнай працы, правядзення рознага роду мерапрыемстваў з акцябратамі і піянерамі школ Карэліі. Спецыяльнага ж прадмета па вывучэнні роднага краю ў школьных праграмах не было. [Дорогой друг. Социальные модели и нормы в учебной литературе 1900–2000 годов (историко-педагогическое исследование). Коллективная монография / Под ред. В.Г. Безрогова, Т.С. Маркаровой, А.М. Цапенко. (Труды семинара «Культура детства: нормы, ценности, практики», вып. 18.) М.: Памятники исторической мысли, 2016. – 568 с., илл.]

У манаграфіі сабраны і прааналізаваны школьныя падручнікі, выдадзеныя ў 1900-2000 г.г. Паказаны багаты вопыт расійскага вучэбнага кнігавыдання, яго педагагічны змест, які змяняецца ў залежнасці ад гістарычнага перыяду і дамінуючых ідэй. Прызначана для гісторыкаў, тэарэтыкаў і практыкаў адукацыі.

Праца над кнігай падтрымана грантамі Расійскага гуманітарнага навуковага фонду № 13-06-00038а і № 14-06-00315а.]

Loukko – пячора. Louhia – распрацоўваць кар'ер. Louhi – глыба, скала. Лоўхі выступае ў якасці эпітэта ў выразе «Скалістыя Пох'ёлы Гаспадыня». (Заўвага Эмы Прыбыльскай)

Вольга Раўчанка падарыла «Мове нанова» вышэйназваную кнігу Хенрыка Мейнандэра і паэму Карласа Шэрмана «Накірункі свету» (Los puntos cardinales. Стороны света. The Cardinal Points. Накірункі свету. Мінск, «Беларускі кнігазбор» 2000).

Малюнак вучаніцы 3 класа Гомельскай гімназіі №19 Міланы Міхальцовай.

Прочитано 1556 раз

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вы непременно найдете много полезной и интересной информации на наших страницах в социальных сетях:

Правила

Допускается любое использование публикаций сайта, при условии размещения прямой активной ссылки на источник. Эта ссылка должна быть размещена в первом абзаце перепечатанного материала в виде фразы: «Сообщает Деловой Гомель (здесь размещается гиперссылка на страницу-источник)».

Посещаемость