Гомель
+30°C

Першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі

Беларускіх аматараў літаратуры чакае магчымасць пазнаёміцца з унутранай “кухняй” літаратурнага працэсу. 14 лютага пачнецца першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі.

З нагоды падрыхтоўкі сваёй новай кнігі “Пімкі”, пісьменнік Кірыл Стаселька пачынае рэаліці-праект у сацыяльных сетках. Пераважная частка праекта будзе рэалізавана ў instagram у фармаце сторыз. Апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, аўтар таксама будзе распавядаць пра тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу, выдавецкія этапы, асаблівасці літаратурнага краўдфандынгу і прамоцыі.

“Нягледзячы на тое, што сучасны свет імкнецца да сцірання межаў ва ўсіх сферах, многія аўтары працягваюць хавацца і ствараць рознага кшталту перагародкі між сабой і чытачамі. Развіццё камунікатыўных тэхналогій дазваляе больш шчыльна камунікаваць, у тым ліку, з чытачамі. Гэта добрая тэндэнцыя, добрая магчымасць, якую варта не абмінаць.” — Каментуе Кірыл Стаселька.

Акрамя таго, гледачоў чакаюць інтэрактыўныя фарматы, магчымасць уплываць на працэс, задаваць пытанні пісьменніку, удзельнічаць у віктарынах і конкурсах, атрымаць прыемныя падарункі.

Сачыць за рэліці можна з 14 лютага ў instagram-акаўнце пісьменніка @kirylian (https://www.instagram.com/kirylian/) або праз хэштэг #Пімкі.

Прочитано 328 раз

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вы непременно найдете много полезной и интересной информации на наших страницах в социальных сетях:

Правила

Допускается любое использование публикаций сайта, при условии размещения прямой активной ссылки на источник. Эта ссылка должна быть размещена в первом абзаце перепечатанного материала в виде фразы: «Сообщает Деловой Гомель (здесь размещается гиперссылка на страницу-источник)».

Реклама