Гомель
+30°C

Як адначасова можна зэканоміць на медыцыне і сапсаваць помнік архітэктуры?

Кепскія навіны не прымусілі сябе чакаць. На сайце гарвыканкама з'явілася інфармацыя аб стварэнні перадінвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя прыёмнага аддзялення будынка хуткай медыцынскай дапамогі» (гэта Першасавецкая бальніца на вуліцы Камісарава ).

Тут можна было б толькі парадавацца, бо ўмовы ў некторых аддзяленнях Першасавецкай наўрад ці задавальняюць дактароў ці пацыентаў. Мы разглядзелі размешчаную на сайце гарвыканкама справаздачу аб уздзеянні на асяроддзе. І праект будоўлі нам не спадабаўся.

Тое, што ў праекце называецца «рэканструкцыяй», па факце апынулася новай будоўляй. Новы корпус у 4 паверхі плануецца пабудаваць уздоўж вуліцы Камісарава, правей сённяшняга сілікатнага будынку.

T5fMtEljJn0.jpg

Калі праект будзе рэалізаваны ў першапачатковых выглядзе, то гэта пацягне за сабой наступнае:

- Мадэрновы корпус Шабунеўскага (гісторыка-культурная каштоўнасць 2 катэгорыі) з вуліцы перастане праглядацца, а з двара новы будынак даволі блізка падступіць да яго тыльнай часткай і часткова закрые. А як жа законы аб ахоўных зонах гістарычнага цэнтра і ахоўных зонах палацава-паркавага ансамбля? Кодэкс аб культуры? Цікава, проста заплюшчым вочы, як у дакуменце па спасылцы? Можа адбыцца чарговая знявага будынку Шабунеўскага.

- Даваенная пабудова, у аснаванні якой знаходзяцца рэшткі Дзмітраўскай стараверскай малельні будзе знесеная (як і драўляны дарэвалюцыйны дом побач). Адпаведна, аднаўленне малельні будзе немагчымым. (https://vk.com/stary_homel?w=wall-90153546_16006)

zA7Q-D1VRNc.jpg

- Рэалізацыя праекта пацягне павелічэнне колькасці машына-месцаў. Для гэтага на цотным баку вуліцы Камісарава ад вуліцы Гагарына плануецца стварыць «дыяганальныя» парковачныя месцы за кошт газонаў. Як гэта паўплывае на колькасць дрэваў, пакуль незразумела.

Мы канешне разумеем, што ложкі з хворымі ў калідоры – гэта непрыстойнае для сучаснасці відовішча. Але пры гэтым мы заклікаем не вырашаць праблемы горада за кошт руйнавання гісторыка-культурнай спадчыны Гомеля. А што рабіць, калі ў будучыні зноў стане не хапаць месца ў лякарні і парковачных машынамесцаў на вуліцы?

У гэтым выпадку ўлады дапускаюць памылку, якая ўжо зробленая пры будоўлі абласной дзіцячай бальніцы на вуліцы Жаркоўскага. Замест вынасу вялізарнага абʼекта з цэнтру горада, ён быў павялічаны ў некалькі разоў, гэта выклікала праблемы з паркоўкай і рэкрэацыйнымі пляцоўкамі. Да таго ж у архітэктурным плане, вялізарны абʼём бальніцы не ўпісаўся ў 2-4 павярховае асяроддзе гістарычнага цэнтра.

Падобныя працэсы могуць адбыцца і ў выпадку дабудовы корпуса Першасавецкай. Стары корпус хоць ад пачатку і будаваўся як бальніца, але ж сёння будынак маральна састарэў і даўно не адпавядае сучасным патрабаванням медыцынскай установы. Сённяшнія рэканструкцыі не змогуць прынцыпова вырашыць усіх праблем – яны будуць адбывацца ў шкоду значнаму гістарычнаму абʼекту, асяроддзю старога горада, а таксама створаць у будучыні праблемы для медыцынскай установы.

Падрабязней: stary_homel

Прочитано 870 раз

Популярные новости

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вы непременно найдете много полезной и интересной информации на наших страницах в социальных сетях:

Правила

Допускается любое использование публикаций сайта, при условии размещения прямой активной ссылки на источник. Эта ссылка должна быть размещена в первом абзаце перепечатанного материала в виде фразы: «Сообщает Деловой Гомель (здесь размещается гиперссылка на страницу-источник)».

Реклама